Галоўная / Беларуская версiя / ЖКГ / Індывідуальнае жыллё

Індывідуальнае жыллё


Індывідуальнае жыллё ДАКУМЕНТЫ, неабходныя для здачы індывідуальнага жылога дома ў эксплуатацыю 
1. Ведамасць тэхнічных характарыстык (арыгінал); 
2. Рашэнне выканкама аб дазволе будаўніцтва (копія); 
3. Дакумент, які сведчыць аб праве на зямлю (копія); 
4. Акты (копіі): - апрацоўкі кроквенных канструкцый; - выпрабаванні супраціву электраправодкі; - выпрабаванні вентыляцыі; - выпрабаванні зазямлення даху; 
5. Дагаворы (копіі): - з ДУКВП “Гроднаводаканал” (вада, каналізацыя); - з ГГУВП “Спецаўтагаспадарка” на вываз цвёрдых бытавых адходаў. 
 На момант прыёмкі дома ў эксплуатацыю гатоўнасць аб’екта, які будуецца, павінна быць не менш за 80% (з праведзенай электраправодкай; усталяванымі пажарнымі апавяшчальнікамі (па колькасці жылых пакояў) і пажарным рукавом для ўнутрыкватэрнага пажаратушэння; усталяванымі прыборамі ацяплення; вадаправодам, заведзеным у дом, падводам каналізацыі. Дапускаецца: столі - абтынкаваныя і падрыхтаваныя пад афарбоўку, чарнавая апрацоўка сцен пад абклейванне шпалерамі альбо афарбоўку, падлогі - бетонныя з выраўнаванай сцяжкай). Лесвіцы ва ўваходных групах і на 2-і і мансардны паверхі павінны мець агароджу. Будаўнічыя матэрыялы павінны быць складзіраваны ў адным месцы, спланаваны ўчастак, будаўнічае смецце і пустазельная расліннасць – прыбраныя. 
На доме павінен быць усталяваны аншлаг з указаннем нумара дома і назвы вуліцы. 
  Да ведама забудоўшчыкаў, якія набылі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў на аўкцыёнах На падставе Палажэння аб парадку пакрыцця асобай, якой прадастаўлены зямельны ўчастак, выдаткаў на будаўніцтва, у тым ліку праектаванне аб’ектаў размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да такога зямельнага ўчастку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2014 г. № 298, забудоўшчык абавязаны пакрыць выдаткі на будаўніцтва, у тым ліку праектаванне аб’ектаў размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры аднаразова на працягу тэрміну будаўніцтва, усталяванага ў праектнай дакументацыі (але не пазней дня зацвярджэння акта прыёмкі аб’екта будаўніцтва ў эксплуатацыю), з улікам індэксацыі. 
Рэквізіты для пералічэння: 
БІК банка - ВY47АКВВ36005010000190000000 
Бенефіцыяр – Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці 
УНП – 500563252 
Код плацяжу – 4630
Прызначэнне плацяжу – “пакрыццё выдаткаў на інфраструктуру”