Галоўная / Сацыяльная сфера / Сацыяльная абарона / Разлік пенсій і дапамог

Разлік пенсій і дапамог


З 1 лістапада 2026 года павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

1. Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці:

- пры нараджэнні першага дзіцяці - 5 357,00 руб. (раней - 5 303,70 руб.)

- пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 7499,80 руб.

(раней - 7 425,18 руб.)

2. Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - 535,70 руб. (раней - 530,37 руб.)

3. Дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў:

- На першае дзіця - 1057,70 руб. (раней - 1 000,86 руб.)

- на другога і наступных дзяцей - 1 208,80 руб. (раней - 1 143,84 руб.)

- на дзіця-інваліда - 1 359,90 руб. (раней - 1 286,82 руб.)

4. Дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - 267,85 руб. (раней - 265,19 руб.)

5. Дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў:

- на дзіця-інваліда старэйшыя за 3 гады - 374,99 руб. (раней - 371,26 руб.)

- на дзяцей, акрамя дзіцяці-інваліда - 267,85 руб. (раней - 265,19 руб.)

6. Дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў:

- з I і II ступенню страты здароўя - 535,70 руб. (раней - 530,37 руб.)

- з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў - 535,70 руб. (раней - 530,37 руб.)

- з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў - 642,84 руб. (раней - 636,44 руб.).

7. Аднаразовая выплата сем'ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці:

- пры нараджэнні 2-х дзяцей - 2 142,80 руб. (раней - 2 121,48 руб.), 

- пры нараджэнні 3-х дзяцей - 3 214,20 руб. (раней - 3 182,22 руб.).

У 2026 годзе зроблены пераразлікі:

З 1 лютага:

- усіх працоўных пенсій: па ўзросту, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб павышэнні пенсій" ад 19 студзеня 2026 г. №24 "Аб павышэнні пенсій").

З 1 жніўня:

- сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых - у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва - 530,37 руб.

З 1 верасня:

- усіх працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб павышэнні пенсій" ад 24 жніўня 2026 г. №288 "Аб павышэнні пенсій").

З 1 лістапада:

- сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых - у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва - 535,70 руб.;