Галоўная / Беларуская версiя / Сацыяльная сфера / Сацыяльная абарона / Узмацненне дзяржаўнай падтрымкі

Узмацненне дзяржаўнай падтрымкі

Узмацненне дзяржаўнай падтрымкі

Дзяржаўная падтрымка насельніцтва ажыццяўляецца ў форме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

На сённяшні дзень дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выглядзе:

1. штомесячнай сацыяльнай дапамогі і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі на набыццё прадуктаў харчавання, лекаў, вопраткі, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці;

2. сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў, уралагічных пракладак;

3. забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей двух гадоў жыцця.

Штомесячнае сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем'ям (грамадзянам), якія пражываюць асобна або якія вядуць асобную гаспадарку пры ўмове, што іх сярэднепадушны даход па аб'ектыўных прычынах на перавышае 100% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы (далей - крытэрый патрэбнасці). У цяперашні час гэта сума складае – 437,80 руб. Шматдзетным сем'ям штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш як 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці.

Штомесячная сацыяльная дапамога сем'ям прадастаўляецца з месяца падачы заявы аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі на перыяд ад 1 да 6 месяцаў на працягу 12 месяцаў, пачынаючы з месяца звароту, з улікам прымаемых сям'ёй мер па паляпшэнню свайго матэрыяльнага становішча. Шматдзетным сем'ям гэта дапамога па рашэнню камісіі можа быць прадастаўлена на перыяд больш за 6 месяцаў (але не больш за 12 месяцаў).

Пад штомесячнай сацыяльнай дапамогай разумеецца гарантаваная дзяржавай выплата сям'і (грамадзяніну) для павелічэнняяе (яго) аб'ектыўна нізкіх даходаў да ўзроўню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва пры ўмове рэалізацыі сям'ёй (грамадзянінам) права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам аліментаў на непаўналетніх дзяцей, пенсій (акрамя выпадкаў неатрымання дзяржаўнай пенсіі пры працягу працы пасля набыцця права на пенсію па ўзросце на агульных умовах з мэтай павелічэння памера такой пенсіі), дапамогі.

Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднепадушны даход не перавышае 150% крытэрыя патрэбнасці – 656,70 руб.

Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй, якая парушае нармальную жыццядзейнасць сям'і (грамадзяніна), разумеюцца аб'ектыўныя абставіны, цяжкія для самастойнага вырашэння:

поўная непрацаздольнасць па прычыне інваліднасці ц ідасягнення грамадзянамі 80-гадовага ўзросту;

няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі з захворваннем, для лячэння якога патрабуецца доўгачасовае прымяненне лекавых сродкаў;

прычыненне шкоды жыццю, здароўю, маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый (абставін) непераадольнай сілы (форс-мажор), супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб;

іншыя аб'ектыўныя абставіны, якія патрабуюць матэрыяльнай падтрымкі.

Памер сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў усталёўваецца зыходзячы з дакументальнапацверджаных фактычных расходаў, у суме, якая не перавышае 1,5-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні гэтага віду дапамогі (656,70 рублёў). Сацыяльная дапамога прадастаўляецца 4 разы на працягу каляндарнага года, але не больш аднаго разу ў месяц.

Забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першыя два гады жыцця прадастаўляецца сем'ям , якія маюць па аб'ектыўных прычынах сярэднепадушны даход ніжэй за крытэрый патрэбнасці (з 01.08.2024 г. – 437,80 руб.). Сем'ям пры нараджэнні і выхаванн ідвойні або болей дзяцей такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднепадушнага даходу.

Поўную інфармацыю па дадзеным пытанні можна атрымаць:

- у ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна" па тэлефоне: 31-47-04 

- ва ўпраўленні сацыяльнай абароны адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна па тэлефоне: 39-97-04