Галоўная / Беларуская версiя / ЗАГС / АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ АДДЗЕЛЕ

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ АДДЗЕЛЕ

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ АДДЗЕЛЕ

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (далей – аддзел загса) з'яўляецца структурным падраздзяленнем адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, падпарадкоўваецца ёй па агульных пытаннях сваёй дзейнасці, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел загса размешчаны па адрасе: 230027, г. Гродна, вул. Сакалоўскага, д. 24 (праезд грамадскім транспартам да прыпынку «Плошча Дзекабрыстаў» з цэнтра горада: аўтобус № 3, тралейбус № 1; з мікрараёна Форты: тралейбусы №№ 10, 15, 23; з мікрараёна Вішнявец: аўтобус № 23, тралейбус № 4)

Электронны адрас: zags@aor.by

Рэжым працы:
аўторак, чацвер - субота: 8.00-13.00; 14.00 -17.00
серада: 11.00 – 14.00; 15.00 – 20.00.
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Па пытаннях рэгістрацыі смерці:
панядзелак, аўторак, чацвер – субота: 8.00 – 13.00; 14.00 – 17.00
серада – 11.00 – 14.00; 15.00 – 20.00.
Выхадны дзень – нядзеля.

Структура аддзела загса:

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Тэлефон

Кабінет

Начальнік

Шут Алена Аляксандраўна

тэл. 65-77-17

кабінет № 1

Намеснік начальніка

Шэршань Вера Аляксандраўна

тэл. 65-77-48

кабінет № 2

Галоўны спецыяліст

Занеўская Ганна Антонаўна

тэл. 65-77-54

кабінет № 3

Галоўны спецыяліст

Ліс Таццяна Іванаўна

тэл. 65-77-54

кабінет № 3

Галоўны спецыяліст

Ажгірэй Наталля Яўгеньеўна

тэл. 62-42-50

кабінет № 4

Галоўны спецыяліст

Матвеева Ганна Мар’янаўна

тэл. 62-42-50

кабінет № 4



Да ведама наведвальнікаў сайта

Па асабістых пытаннях прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца:
начальнікам - па чацвяргах з 8.00. да 13.00 і з 14.00. да 17.00, намеснікам начальніка – па аўторках з 8.00. да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Тэлефон «гарачай лініі» 65-77-17.

У аддзеле загса прадугледжана магчымасць папярэдняй замовы даведкі, якая змяшчае звесткі з запісу акта грамадзянскага стану, з наступнай яе выдачай пры асабістай прысутнасці з дакументам, які сведчыць асобу, па тэлефоне 62-42-50.

У кабінеце № 2 абопа тэлефоне 65-77-48 магчыма:
ажыццявіць папярэдні запіс на прыём да спецыялістаў або начальніка, намесніка начальніка па любых пытаннях, якія датычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і ўваходзяць у іх кампетэнцыю;
атрымаць папярэднюю кансультацыю, максімальна поўнае інфармаванне аб выкарыстанні заяўнага прынцыпу «адно акно»;
правесці папярэдні запіс на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу на вольны час і дзень на працягу года, а таксама атрымаць інфармацыю аб колькасці свабодных месц на ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу на канкрэтную дату.

Пажаданні асоб, якія бяруць шлюб, па ўзгадненню з аддзелам загса ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу можа праводзіцца з выездам да месца правядзення ўрачыстасці.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.

Права на падачу электроннага звароту рэалізуецца толькі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Доступ да дадзенай сістэмы забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел.

Аддзел загса як структурнае падраздзяленне адміністрацыі раёна можа падлягаць рэйтынгавай ацэнцы якасці ажыццяўляемай ім дзейнасці на партале рэйтынгавай ацэнкі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна    
♦ Сайт Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падрабязней
♦ Сайт галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама падрабязней