бел
У нарыхтоўцы зялёнага гарошку ў вытворчым цэху ААТ "Беллакт" у Гродне ўдзельнічаюць студэнцкія атрады. У гэтым годзе, як і некалькі гадоў запар, тут працуе вытворчы праект - цяпер задзейнічаны больш за 60 чалавек (пяць студатрадаў). За суткі на прадпрыемстве перапрацоўваюць да 25 т сыравіны, стэрылізуюць 75 тыс. банак. У Гродзенскай вобласці на пачатак ліпеня працаўладкавана 180 атрадаў.
На здымку: у час час работы студатрада на вытворчасці.