Галоўная / Навiны рэгiёна
15.04.2026

Напярэдадні Беларуска-кітайскага форуму рэгіёнаў у Ланьчжоу прадставілі патэнцыял Гродзенскай вобласці

15 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Гродзенскай вобласці накіравалася з рабочым візітам у горад Ланьчжоу правінцыі Ганьсу КНР у рамках падрыхтоўкі да маючага адбыцца Беларуска-кітайскага форуму рэгіёнаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Форум адбудзецца ў Ланьчжоу у перыяд з 28 па 30 чэрвеня 2026 года.

У першы дзень тэму падрыхтоўкі абмеркавалі на працоўнай сустрэчы намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Болтрыка з намеснікам губернатара правінцыі Ганьсу Ван Бінам. Размова ішла аб арганізацыйных пытаннях, устанаўленні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін, якія дадуць магчымасць развіваць супрацоўніцтва ў розных сферах.

Сёння ў Ланьчжоу прадстаўлены інвестыцыйны патэнцыял Гродзенскай вобласці.

Беларуска-кітайскі форум рэгіёнаў стане важнай пляцоўкай для ўмацавання адносін, забяспечыць іх практычную рэалізацыю, акцэнтаваўшы ўвагу на развіцці найбольш перспектыўных праектаў, лічаць у Гродзенскім аблвыканкаме.

Канцэпцыя форуму прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, правядзенне панэльных секцый і B2B-мерапрыемствы (дзелавыя сустрэчы, канферэнцыі) з прадстаўнікамі кітайскага бізнесу.-0-