бел
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных на 15 верасня, у краіне накапаны першы мільён і чатыры тысячы тон цукровых буракоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі.
Ураджайнасць 472 ц/га, што на 35,8 ц/га вышэй за мінулагоднюю, убраны 21 працэнт ад запланаваных плошчаў.
Накапана ў Віцебскай вобласці 15 тыс. т, у Магілёўскай - 92 тыс. т., у Брэсцкай - 135 тыс. т, у Мінскай - 361 тыс. т, у Гродзенскай - 400 тыс. т.
Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці - 533 ц/га.-0-