31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прычынах выбару кандыдатуры Юрыя Караева для назначэння на пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Парадак і дысцыпліну вы трымайце там, вы ведаеце, што без дысцыпліны і парадку, без тэхналагічнай дысцыпліны мы наўрад ці нешта ў Гродзенскай вобласці зможам зрабіць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Як складзецца ваша праца ў Гродзенскай вобласці, паглядзім. Але я ведаю вас як чалавека стараннага і дысцыплінаванага. Калі трэба, значыць, трэба, гэта павінна быць зроблена. І вы гэта можаце зрабіць. Таму з шэрага кандыдатур, якія прапаноўваліся, я ўсё ж такі прыняў рашэнне назначыць вас губернатарам Гродзенскай вобласці. Зразумела, дэпутаты абласнога савета вас яшчэ там патурбуюць, у адпаведнасці з законам. Але яны пра вас добрага меркаваня. Мяне гэта радуе".
"Мяне задавальняе яшчэ і тое, што вы - чалавек ваенны. Сітуацыя на заходніх граніцах, лепш за мяне ведаеце, што там адбываецца. Таму гэта ваша рыса ваенная з тым, што вы нават сельскую гаспадарку там асвоілі за гэты час (амаль 5 гадоў працавалі памочнікам), гэта таксама добрая школа была. І я заўважыў, што вам гэта падабаецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў цэлым упэўнены, што Юрый Караеў справіцца з пастаўленымі перад ім задачамі, у тым ліку з неабходнасцю яшчэ больш паглыбіцца ў пытанні сельскай гаспадаркі. "Вы справіцеся з гэтым яшчэ і таму, што там хапае спецыялістаў-аграрыяў. Там нядрэнны першы намеснік (першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валяваты. - Заўвага БЕЛТА). Я так разумею, ён аграрый у нас", - сказаў Прэзідэнт.
"Ён лепшым аграномам быў у свой час", - пацвердзіў Юрый Караеў.
"Ён і цяпер у нас на добрым рахунку. Я проста нават пабаяўся яго, шчыра кажучы, адтуль забіраць. Ведаючы, што ён вам будзе добрай апорай і памочнікам", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра Юрыя Караева, кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў яго добрыя арганізатарскія здольнасці. "Таму пры ўсіх недахопах, а яны ў нас ва ўсіх ёсць (і ў мяне, і ў вас, і ў іншых), трэба сказаць, што ў вас даволі добры крэн у бок станоўчага. І вельмі спадзяюся, што губернатарам вы там спрацуеце, - заявіў Прэзідэнт. - Вопыт ваш будзе вельмі важны ў далейшым. Ваенныя людзі зусім маладымі ідуць на пенсію, што таксама нікуды не варта. Можа, яны дапамогуць нам і ў народнай гаспадарцы. Я думаю, дапамогуць. Таму за вамі будучыня".
У пачатку сакавіка бягучага года Юрый Караеў быў назначаны выконваючым абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Пасля таго, як былы кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік заняў пасаду віцэ-прэм'ера.
Да гэтага Юрый Караеў працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці, а яшчэ раней узначальваў МУС Беларусі.-0-