Галоўная / Беларуская версiя / ЗАГС / ВЫ ПЫТАЛІ-МЫ АДКАЗВАЕМ

ВЫ ПЫТАЛІ-МЫ АДКАЗВАЕМ

Найбольш часта задаюць пытанні ў аддзеле загса:

Змест пытання

           Змест адказу

1

У якія тэрміны неабходна падаць заяву аб рэгістрацыі заключэння шлюбу?

Заключэнне шлюбу праводзіцца ва ўзгодненыя бакамі тэрміны, але не раней як праз за тры дні і не пазней як праз тры месяцы пасля падачы заявы ў аддзел загса

2

Якая працэдура атрымання паўторнага пасведчання аб нараджэнні?

 З заявай аб выдачы паўторнага пасведчання неабходна звярнуцца ў аддзел загса па месцы рэгістрацыі нараджэння. Выдадзена можа быць асобе, на якую складзены запіс акта аб нараджэнні. Паўторнае пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей выдаецца іх бацькам, апекунам і папячыцелям. Калі ж рэгістрацыя нараджэння праведзена па-за межамі г. Гродна ці Рэспублікі Беларусь, магчыма звярнуцца ў аддзел загса па месцы жыхарства, які па прынцыпе «адно акно» зробіць запыт дакумента ў загс па месцы рэгістрацыі нараджэння.

3

Якія тэрміны рэгістрацыі нараджэння дзіцяці?

Заява аб рэгістрацыі нараджэння павінна быць зроблена не пазней чым за тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці.

4

Хто можа звярнуцца з заявай аб рэгістрацыі нараджэння дзіцяці?

Заява аб рэгістрацыі нараджэння робіцца бацькамі або адным з іх, а ў выпадку немагчымасці для іх па якіх-небудзь прычынах гэта зрабіць (хвароба, смерць) - блізкімі сваякамі бацькоў, органам апекі і папячыцельства, арганізацыяй аховы здароўя, у якой маці пакінула дзіця пасля яго нараджэння, ці іншымі асобамі.

5

Ці абавязкова пры падачы заявы аб рэгістрацыі заключэння шлюбу прысутнасць абодвух (жаніха і нявесты)?

Асобы, якія бяруць шлюб, падаюць сумесную пісьмовую заяву. Калі ж прысутнасць абедзвюх асоб немагчыма, заява па ўстаноўленай форме і падпісаная абедзвюма асобамі, якія бяруць шлюб, можа быць пададзена адной з іх, але ў такім выпадку подпіс асобы, прысутнасць якой пры падачы заявы немагчыма, павінна быць папярэдне засведчана кіраўніком органа загса і змацавана пячаткай загса.

6

Як правільна ўказваецца месца нараджэння дзіцяці?

Месцам нараджэння дзіцяці ўказваецца месца рэгістрацыі яго нараджэння. Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці па месцы жыхарства бацькоў (бацькі ці маці), а не па месцы нараджэння дзіцяці, месцам нараджэння ўказваецца месца жыхарства бацькоў (бацькі ці маці).

7

Як можна змяніць імя непаўналетняму дзіцяці?

 

Уласнае імя дзіцяці можа быць зменена па заяве бацькоў на працягу года пасля рэгістрацыі нараджэння дзіцяці, калі пры рэгістрацыі яму было дадзена імя без уліку пажадання бацькоў, або на працягу шасці гадоў пасля рэгістрацыі нараджэння, а ў выключных выпадках - са згоды дзіцяці і органа апекі і папячыцельства да дасягненні 16 гадоў, калі дзіця фактычна носіць не тое імя, якое яму было дадзена пры рэгістрацыі.

8

Як аформіць усынаўленне дзіцяці?

Усынаўленне афармляецца на падставе рашэння суда ў аддзеле загса па месцы вынясення рашэння суда або ў аддзеле загса па месцы рэгістрацыі нараджэння дзіцяці