Актуальна

Новае ў праграме "Сямейны капітал" з 12.07.2023

Падтрымка сем'яў з дзецьмі з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Для іх усебаковай падтрымкі рэалізуецца шэраг мер з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем'і. Адна з такіх мер – праграма «Сямейны капітал», якая дзейнічае ў нашай краіне з 2015 года. Так, за больш чым 8 гадоў на дэпазітныя рахункі сем'яў дзяржавай залічана каля 3 млрд.рублёў.

Рашэннем урада прыняты дадатковыя меры па недапушчэнні неэфектыўнага і нямэтавага расходавання сродкаў сямейнага капіталу:

1. Жылыя памяшканні, якія набываюцца з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, будуць абследавацца на адпаведнасць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, з афармленнем адпаведнага акта.

2.Пашыраны пералік падстаў для прыняцця рашэння аб адмове ў датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу:

* неадпаведнасць набытага жылля устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;

* адсутнасць згоды ўласніка (уласнікаў) на правядзенне абследавання жылых памяшканняў; неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, калі датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу супярэчыць інтарэсам дзіцяці (дзяцей).

3.Дзеянне рашэння аб прадастаўленні права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу будзе прыпыняцца ў выпадках, калі пасля прыняцця такога рашэння бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, пры адабранні ў іх дзіцяці (дзяцей) па рашэнні суда, адмене ўсынаўлення дзіцяці.

4.На раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні маніторынгу выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў адпаведнасці з прынятымі рашэннямі аб датэрміновым іх распараджэнні на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў, іх доляй, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, пазыках арганізацый, прадастаўленых на названыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі, і прыняцця мер па вяртанні неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў.

5. Форма рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу дапоўнена інфармацыяй для грамадзян аб неабходнасці звароту за дзяржаўнай рэгістрацыяй права ўласнасці на жыллё і (або) дзяржаўнай рэгістрацыяй забароны на яго адчужэнне пазней трох месяцаў з дня заключэння дагавора куплі-продажу або дня пералічэння сродкаў на пагашэнне крэдыту, пазыкі ў мэтах пацверджання мэтавага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Абавязак грамадзян звяртацца за дзяржаўнай рэгістрацыяй права ўласнасці на набытае жыллё ўстаноўлена ў Жыллёвым кодэксе.

6. Тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, а таксама дзяржаўныя органы (арганізацыі), у якіх грамадзяне знаходзіліся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуць на працягу сямі рабочых дней уведамляць рай (Гар)выканкамы аб дзяржаўнай рэгістрацыі забароны на адчужэнне жылля (на працягу 5 гадоў) і зняцці грамадзяніна і членаў яго сям'і з уліку маючых патрэбу ў жыллевых умовах.