Устаноўлены тарыфы на ЖКП на 2025 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка,
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Цэны (тарыфы) устанаўліваюцца з 1 студзеня 2025 года зыходзячы з падыходаў, якія прадугледжваюць размеркаванне прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры Br21, або 0,5 базавай велічыні, паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.
Цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні 2024 года.
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 года павышаюцца на 11,9 працэнта. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі гэта складзе Br4,51.
Цэны на звадкаваны газ для насельніцтва ў 2025 годзе павялічаны на 5 працэнтаў. Так, кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання - Br24,5.-0-