Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2025 годзе. Адпаведная пастанова ведамства ад 27 студзеня 2025 года нумар 4 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Параметры ўстаноўлены ў адносінах да снежня 2024 года. Так, па выніках студзеня паказчык дапушчальнага росту цэн не павінен перасягнуць 100,7 працэнта, лютага - 101,9 працэнта, сакавіка - 102,2 працэнта, красавіка - 102,7 працэнта, мая - 103 працэнты, чэрвеня - 103,3 працэнта, ліпеня - 103,4 працэнта, жніўня - 103,4 працэнта, верасня - 103,7 працэнта, кастрычніка - 104,1 працэнта, лістапада - 104,4 працэнта і снежня - 105 працэнтаў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-