Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім карэкціруюцца правілы дарожнага руху. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент падрыхтаваны з улікам сучасных рэалій і запатрабавання грамадскасці, прайшоў сур'ёзнае публічнае абмеркаванне, атрымаўшы звыш 600 водгукаў ад насельніцтва.
У правілах дарожнага руху замацаваны абавязак веласіпедыстаў і самакатчыкаў спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, што дасць магчымасць знізіць аварыйнасць. Гэта звязана з тым, што за апошнія некалькі гадоў павялічылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і самакатчыкаў. Толькі за два гады зарэгістравана каля 900 ДТЗ.
Комплексна перагледжаны падыходы да выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці, паколькі з'явіліся новыя ўстройствы, якія не падпадаюць пад класічнае ўяўленне. Яны здольны развіваць скорасць да 80 км/гадз і па тэхнічных параметрах адпавядаюць больш электраскутарам і мапедам, чым электрасамакатам. Па сутнасці, размова ідзе пра паўнацэнны транспарт, які перамяшчаецца па тратуары, ствараючы небяспеку для пешаходаў.
У сувязі з гэтым удакладняецца само паняцце "сродак персанальнай мабільнасці". Пад ім разумеецца ўстройства, якое мае электрарухавік і максімальную скорасць да 25 км/гадз. Уводзяцца скорасныя абмежаванні: ездзіць на электрасамакатах, сегвэях, монаколах можна будзе па веладарожцы са скорасцю не больш за 25 км/гадз, па тратуары - не больш за 10 км/гадз. Устанаўліваецца забарона перамяшчэння цяжкіх устройстваў, маса якіх перасягае 35 кг, па тратуары.
Электрычным устройствам, якія па тэхнічных характарыстыках могуць быць аднесены да мапедаў і матацыклаў, даецца права ўдзельнічаць у дарожным руху. Для гэтага трэба будзе пацвердзіць тып транспартнага сродку, аформіць на яго электронны пашпарт і зарэгістраваць у ДАІ.
Удакладнены іншыя палажэнні правіл дарожнага руху. У прыватнасці, тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў цяпер аднесены да жылой зоны.
Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу з 1 верасня.-0-