25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" збярэ больш за 150 прадстаўнікоў блогерскай супольнасці з усёй краіны. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
27-28 верасня ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ўпершыню пройдзе форум блогераў, праграма якога насычана тэарэтычным і практычным кейсамі, наведваннем знакавых мясцін і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальнымі сустрэчамі з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыяй дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.
Арганізатары форуму - Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам".
Інфармацыйныя партнёры - Белтэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Рэспубліцы Беларусь, інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Мінская праўда".-0-