Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
30.12.2024

На сайце ЦВК Беларусі пачаў працаваць сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на сайце ЦВК Беларусі пачаў працаваць сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

"Пазначыўшы неабходныя даныя, любы выбаршчык можа даведацца, дзе знаходзіцца яго ўчастак для галасавання, каб прыняць удзел у важнай для краіны падзеі - выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - удакладнілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.-0-