11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання скарэкціравала гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Пастанова ведамства ад 10 сакавіка 2026 года нумар 19 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале,
паведамляе БЕЛТА.
Пералік уключае свежыя, ахалоджаныя і замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя водрубы, малако і вяршкі, у тым ліку згушчаныя, з дабаўленнем і без дабаўлення цукру, сметанковае масла 72-80 працэнтаў і больш. Дакладныя даныя прыведзены ў дадатку.
Прызнана страціўшай сілу пастанова ведамства ад 27 лютага 2026 года нумар 16 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн".
Дагаворы, якія былі заключаны да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і не спынілі сваё дзеянне, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі гэтай пастановы, за выключэннем выпадкаў, калі аплата праведзена ў поўным аб'ёме, ажыццёўлена адгрузка тавараў поўнасцю або часткова (у частцы аплаты фактычна адгружаных тавараў).
Пастанова ўступае ў сілу з 11 сакавіка.-0-