Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
24.10.2024

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у лістападзе

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у лістападзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - 7 лістапада - у нашай краіне прызнаны афіцыйным выхадным. Такім чынам, выхаднымі днямі будуць 7, 8, 9, 10 лістапада. Пры гэтым рабочы дзень з 8 лістапада (пятніца) пераносіцца на 16 лістапада (субота).

У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у лістападзе пры шасцідзённым рабочым тыдні будзе 25 рабочых дзён, пры пяцідзённым - 20 рабочых. Разліковая норма рабочага часу ў апошнім месяцы восені пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - 159 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадных днём у нядзелю - 164 гадзіны.

Разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 17 лістапада 2023 года нумар 43 "Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2024 год".

Калі 8 лістапада прыпадае на перыяд водпуску (працоўнага, сацыяльнага) або часовай непрацаздольнасці работніка, ці ён прыняты на работу ў перыяд з 11 па 15 лістапада, то 16 лістапада ў яго нерабочы дзень.

Акрамя таго, нерабочым 16 лістапада з'яўляецца для тых, у каго ў гэты дзень праходзіць перыяд водпуску (працоўнага, сацыяльнага) або часовай непрацаздольнасці.

Калі ж 8 лістапада прыпадае на службовую камандзіроўку ці павышэнне кваліфікацыі, прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку, то 16 лістапада застаецца рабочым днём.-0-