Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
23.07.2024

Аднаразовую матдапамогу атрымаюць амаль 240 тыс. школьнікаў з больш як 115 тыс. шматдзетных сем'яў

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць амаль 240 тыс. школьнікаў з больш як 115 тыс. шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і, удакладнілі ў Мінпрацы.

Памер дапамогі складае 30 працэнтаў БПМ, што дзейнічае на 1 жніўня 2024 года, на кожнага школьніка ў сям'і.-0-