Сістэма адукацыі раёна
• Сайт аддзела
адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна
СІСТЭМА
АДУКАЦЫІ РАЁНА
Сістэма
адукацыі Кастрычніцкага раёна прадстаўлена 77-ю ўстановамі адукацыі, у тым
ліку:
53 установы
дашкольнай адукацыі (далей – УДА) – 46 дзіцячых садоў, 4 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, 2 спецыяльныя
ўстановы, 1 санаторны дзіцячы сад;
24 установы
агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) – 5 гімназій, 19 сярэдніх школ,
а таксама адзін
сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Адукацыйная і
метадычная падтрымка адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца дзяржаўнай установай «Вучэбна-метадычны
кабінет Кастрычніцкага раёна г. Гродна».
Развіццё
сістэмы дашкольнай адукацыі раёна накіравана на забеспячэнне даступнасці
дашкольнай адукацыі, падтрымкі здароўя вучняў, паляпшэння якасці адукацыйнага
працэсу, матэрыяльнай і тэхнічнай базы УДА.
У 2024/2025
навучальным годзе ў сувязі з цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыяй, звязанай са
зніжэннем нараджальнасці, колькасць выхаванцаў раёна знізілася на 729 чалавек і
складае 8995 (2023/2024 навучальны год – 9724, 2022/2023 навучальны год – 10538,
2021/2022 навучальны год – 11212).
У 14 УДА закрыта
18 груп (305 месцаў): № 44 (2 групы), 47, 57, 65, 66, 68 (2 групы), 69 (2
групы), 87 (2 групы), 91, 95, 100, 105, 106, 107. Адукацыйны працэс
арганізаваны ў 548 групах УДА.
Нягледзячы на
зніжэнне кантынгенту вучняў з перагрузкай працуе 4 УДА (2023 г. – 4, 2022 г. –
6, 2021 г. – 13). Перакамплектавана дзецьмі на 20 % УДА № 4, 21 %-39 % – 3 УДА
(№№ 109, 110, 112).
Прымаюцца меры
для задавальнення просьбаў законных прадстаўнікоў на адкрыццё груп для дзяцей
да двух гадоў. У 2024/2025 навучальным годзе ва УДА раёна адкрыта 15 (- 2) груп
для дзяцей ад 1,5 да 2 гадоў (УДА №№ 42, 44, 65, 69, 70, 71, 82, 84 (2 групы),
86, 88, 88, 88, 99, 103, 105) (2023 г. – 17, 2022 г. – 9, 2021 г. – 4).
У сувязі з
памяншэннем колькасці выхаванцаў у 2024/2025 навучальным годзе на базе 17
дзіцячых садоў (+1) (УДА №№ 20, 23 (2 класы), 35, 42, 46, 47, 53, 65, 68, 82 (2
класы), 86 (2 класы), 87, 105 (2 класы)) размешчана 17 (+1) першых класаў (2022/2023
навучальны год – 16, 2022/2023 навучальны год – 15, 2021/2022 навучальны год –
2).
Захаванню
даступнасці дашкольнай адукацыі садзейнічае арганізацыя варыятыўных форм
дашкольнай адукацыі з гнуткай сістэмай рэжыму знаходжання дзіцяці ва УДА.
Ва УДА раёна
актыўна рэалізуецца праграма дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. У 53 УДА
працуе 1059 аб’яднанняў па інтарэсах. З іх 440 на бясплатнай аснове.
З улікам
запытаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў ва УДА арганізаваны іншыя формы
дашкольнай адукацыі: мацярынская школа – 13 (2023 г. – 13; 2022 г. – 11, 2021 г.
– 15), адаптацыйная платформа – 53 (+ 6; 2023 г. – 47, 2022 г. – 47, 2021 г. –
40).
Павялічыўся на
0,54 % узровень аснашчанасці УДА сродкамі навучання і склаў 94,94 % (2023 г. –
94,4 %, 2022 г. – 92,88 %, 2021 г. – 92,66 %). Забяспечанасць надворным абсталяваннем
на 0,75 % вышэй за мінулагоднія паказчыкі і складае 89,64 % (2023 г. – 88,89 %,
2022 г. – 87,3 %, 2021 г. – 85,83 %). Павялічылася на 0,7 % забяспечанасць
гульнёвым і фізкультурным абсталяваннем і склала 97,8 % (2023 г. – 97,1 %, 2022
г. – 96,8 %, 2021 г. – 96,4 %).
Забеспячэнне
УДА вучэбнымі выданнямі, афіцыйна зацверджанымі або дапушчанымі ў якасці
адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусі, навукова-метадычнай
установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь складае 94,19 % (2023 г. – 93,69 %, 2022 г. – 92,74 %, 2021 г. – 92,37
%).
Прынятыя меры
па забеспячэнню здароўезберагальнага працэсу ва УДА дазволілі знізіць у 2024
годзе паказчык захворванняў на 0,21. Адным выхаванцам па хваробе прапушчана 2,55
дня (2023 г. – 2,76, 2022 г. – 3,57, 2021 г. – 3,66).
Працягваецца
работа па выкананню натуральных норм харчавання з разглядам пытання на
паседжаннях раённай міжведамаснай камісіі, якая працуе на пастаяннай аснове, для
арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем ва ўстановах адукацыі
Кастрычніцкага раёна г. Гродна і правядзеннем маніторынгаў. Натуральныя
нормы харчавання выхаванцаў у 2024 годзе выкананы ў сярэднім на 100,4 % (2023
г. – 100,1 %, 2022 г. – 97,75 %, 2021 г. – 94,43 %).
У сістэме
агульнай сярэдняй адукацыі створаны неабходныя ўмовы для забеспячэння даступнай
якасці адукацыі.
У 2024/2025 навучальным
годзе колькасць вучняў УАСА зменшылася на 572 і складае 29122 (2023/2024 навучальны год – 29694,
2022/2023 навучальны год – 30019, 2021/2022 навучальны год – 29290), якія
навучаюцца ў 1164 класах-камплектах (-19 класаў-камплектаў; 2023/2024 навучальны
год – 1183, 2022/2023 навучальны год – 1188, 2021/2022 навучальны год – 1168).
Больш за ўсіх
вучняў навучаецца ў СШ № 41 – 3865/138 класаў-камплектаў (у тым ліку 3 спецыяльныя
класы/33 вучні і 4 інтэграваныя класы/78 вучняў; 12 першых класаў/283 вучні); у
СШ № 40 – 2452 вучні/92 класы-камплекты (у тым ліку 5 першых класаў/133 вучні);
у СШ № 39 – 2274 вучні/87 класаў-камплектаў (у тым ліку 7 першых класаў/155 вучняў).
Больш за 1000 вучняў навучаецца ў 10 УАСА.
Фунцыянуюць 100
першых класаў з колькасцю вучняў 2450 (-417 першакласнікаў; 2023/2024
навучальны год – 2867 першакласнікаў/116 класаў, 2022/2023 навучальны год –
3322 /129, 2021/2022 навучальны год – 3026 /119).
Выкладанне
вучэбных прадметаў на беларускай мове па запытах бацькоў забяспечваецца ў СШ №
34 у II, III, VII і VIII класах.
Ва ўсіх УАСА
раёна функцыянуе 92 групы падоўжанага дня для 2219 вучняў.
У 2024/2025
навучальным годзе сетка профільнага навучання на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі ў 19 сярэдніх школах прадстаўлена 79 (+5; 39 Х класаў, 40 XI
класаў) класамі з вывучэннем вучэбных прадметаў на павышаным узроўні (2023/2024
навучальны год – 74, 2022/2023 навучальны год – 69, 2021/2022 навучальны год – 66).
На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках арганізацыі дапрофільнага
навучання ў 15 УАСА адкрыты 69 класаў V-IX класаў з вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў на павышаным узроўні.
Прафесійная
падрыхтоўка педагагічнай накіраванасці арганізавана у СШ №№ 12, 34, 39; спартыўна-педагагічнай
– у СШ №№ 26, 37; аграрнай накіраванасці – у гімназіі № 1, СШ №№ 35, 39; інжынернай
накіраванасці – у гімназіях № 3, 4, 7, 9, СШ №№ 34, 38, 39, 40; ваенна-патрыятычнай
накіраванасці – у гімназіі № 3, СШ №№ 11, 13, 38.
На базе 6 (-2)
УАСА функцыянуе 18 (-4) спецыялізаваных па спорце класаў па 17 відах спорту ў
гімназіі № 7 (1), СШ № 20 (7), СШ № 26 (2), СШ № 35 (2), СШ № 40 (4), СШ № 41
(2).
У 2024/2025
працягваецца работа УАСА па прафесійнаму навучанню вучняў III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” праз атрыманне
вучнямі прафесій рабочых або пасад служачых па 12 (-3) спецыяльнасцях:
справавод, каменшчык, касір гандлёвага зала, маляр, аператар ЭВМ, афіцыянт,
цясляр, слесар механазборчых работ, сталяр, швяя, тынкоўшчык, упершыню –
слесар-сантэхнік (2023/2024 навучальны год – 15, 2022/2023 навучальны год – 12,
2021/2022 навучальны год – 10).
Прафесійную падрыхтоўку
праходзіць 981 вучань: 505 вучняў Х класа (2023/2024 навучальны год – 502,
2022/2023 навучальны год – 435, 2021/2022 навучальны год – 309) і 476 вучняў XI
класаў (2023/2024 навучальны год – 420, 2022/2023 – 306, 2021/2022 – 321) з 19 УАСА:
па I мадэлі (на
базе СШ №№ 5, 11, 15, 26, 33, 34, 38, 39, 40, 41) – 438 вучняў (44,65 %;
2023/2024 навучальны год – 40,4 %, 2022/2023 навучальны год – 46,8 %): 226
вучняў Х класаў (44,75 %) і 212 вучняў ХІ класаў (44,0 %);
па II мадэлі
(па прынцыпе міжшкольных факультатыўных заняткаў на базе СШ №№ 15, 26) – 49
вучняў (4,99 %; 2023/2024 навучальны год – 8,6 %, 2022/2023 навучальны год –
4,6 %): 29 вучняў Х класаў (5,74 %) і 20 вучняў ХІ класаў (4,2 %);
па III мадэлі
(на базе 4-х устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) – 494 вучні (50,36 %;
2023/2024 навучальны год – 51,0 %, 2022/2023 навучальны год – 48,6 %): 250 вучняў
Х класаў (49,5 %) і 244 вучні ХІ класаў (51,26 %) СШ №№ 3, 6, 12, 13, 19, 20,
26, 31, 34, 35, 37, 38, 39, 40, 41 у 28 асобных групах, а таксама 2 групах з
установамі агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна (2023/2024
навучальны год – 27, 2022/2023 навучальны год – 20): УА «Гродзенскі дзяржаўны
каледж будаўнічых тэхналогій», УА «Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж»,
УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій», УА «Гродзенскі дзяржаўны
каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну».
У 2024 годзе вучні
XI класаў УАСА раёна здавалі кваліфікацыйны экзамен па 12 прафесіях (2023 г. –
7, 2022 г. – 10, 2021 г. – 10) у адпаведнасці
з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў: справавод, каменшчык, касір гандлёвага
зала, маляр, аператар сувязі, аператар ЭВМ (ПЭВМ), памочнік выхавальніка,
радыёманцёр па абслугоўванню сетак тэлебачання і радыёвяшчання, сакратар,
сталяр, швяя, тынкоўшчык.
Па выніках
прафесійнай падрыхтоўкі 389 вучням/93,5 % (2023 г. – 278/90,0 %, 2022 г. – 261
/82,07 %, 2021 г. – 245/71,6 %) выдадзены пасведчанні ўстаноўленага ўзору, 27 вучням/6,5
% (2023 г. – 31/10,0%, 2022 г. – 57/17,92 %, 2021 г. – 97/28,4 %) – даведкі
аб навучанні.
У 2023/2024 навучальным
годзе скончылі навучанне ў УАСА ўсяго 4391 вучнь (2023 г. – 4055, 2022 г. –
3614, 2021 г. – 3319), у тым ліку на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі 2920
(2023 г. – 2692, 2022 г. – 2394, 2021 г. – 2179), на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі 1471 (2023 г. – 1363, 2022 г. – 1220, 2021 г. – 1140).
Па выніках атэстацыі сярэдні бал паспяховасці
ў 2023/2024 навучальным годзе склаў 7,7 (2022/2023 навучальны год – 7,74,
2021/2022 навучальны – 7,72, 2020/2021 год – 7,73). Лідыруючыя пазіцыі займаюць
гімназія № 1 (сярэдні бал – 8,6), гімназія № 3
(сярэдні бал – 8,22), СШ № 13 (сярэдні бал – 8,13), СШ № 11 (сярэдні бал –
8,12).
У 2024 годзе
167 выпускнікоў атрымалі атэстаты з узнагароджваннем «залатым»/«сярэбраным»
медалём (2023 г. – 159, 2022 г. – 126, 2021 г. – 129). Выпускнікам IX класаў
выдадзена 203 пасведчанні аб базавай адукацыі з адзнакай «выдатна» (2023 г. –
165, 2022 г. – 185, 2021 г. – 181).
У 2024 годзе 18
выпускнікоў УАСА атрымалі 21 стобальны вынік на ЦЭ і 10 выпускнікоў маюць
стобальныя вынікі на ЦТ (2023 г. – 5 выпускнікоў, 2022 г. – 6 выпускнікоў/7
стобальных вынікаў, 2021 г. – 9 выпускнікоў/10 стобальных вынікаў). Сярод
вучняў, якія атрымалі 100 балаў на ЦЭ, 2 стобальныя сертыфікаты атрымалі выпускнікі
гімназіі № 1 Жукевіч Аляксей, гімназіі № 4 Власянкоў Аляксандр, СШ № 33 Кончык
Мілена (2023 г. – 3 стобальныя вынікі – выпускнік СШ № 37, 2022 г. – 2 стобальныя
вынікі – выпускніца гімназіі № 3).
У рэспубліканскай
алімпіядзе па вучэбных прадметах (далей – алімпіяда) в 2023/2024 навучальны годзе
прынялі ўдзел 4100 вучняў (2022/2023 навучальны год – 3675, 2021/2022
навучальны год – 3723).
На абласным
этапе алімпіяды ў 2023/2024 навучальным годзе заваёвана 111 (+1) дыпломаў
(2022/2023 навучальны год – 110, 2021/2022 навучальны год – 96, 2020/2021 научальны
год – 89).
Па выніках
удзелу ў заключным этапе алімпіяды каманда Кастрычніцкага раёна заняла першае
месца ў вобласці і ўнагароджана 26 дыпломамі (2023 г. – 24, 2022 г. – 21, 2021
г. – 28).
На абласным адборачным
этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і
духоўная адзінсва» дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана вучаніца СШ № 11, 2 дыпломамі
III ступені – вучаніца СШ № 38. Вучаніца СШ № 11 Новік Вікторыя ў складзе каманды
Гродзенскай вобласці прыняла ўдзел у заключным этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай
дзяржавы в г. Уфе Расійскай Федэрацыі.
На рэспубліканскім
конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах
заваёвана 6 (-3) дыпломаў (2023 г. – 9, 2022 г. – 4, 2021 г. – 5) вучнямі гімназій
№№ 1, 3 (2), СШ №№ 13, 33 (2).
У 2024 годзе па
выніках XVI абласной канферэнцыі даследчых работ вучняў «Крыштальная
Альфа» каманда вучняў з 20 (+5) УАСА заваявала 30 дыпломаў (+5): гімназія № 3 –
7 (+3) дыпломаў, СШ № 11 – 4 дыпломы, гімназія № 1 – 3 дыпломы, гімназія № 4,
СШ №№ 5, 13, 41 – па 2 дыпломы, гімназія № 9, СШ №№ 6, 15, 26, 33, 34, 37, 40 –
па 1 дыпломе (2023 г. – 25, 2022 г. – 24, 2021 г. – 23). Дыпломамі І ступені адзначаны
работы вучняў гімназіі №№ 1, 3, СШ №№ 11, 13, 15, 26, 34, 37.
Актывізавана
работа па адкрыцці профільных класаў прафесійнай накіраванасці. У 2024/2025 навучальным
годзе іх колькасць павялічылася з 16 да 23 класаў па 5-ці накірунках: педагагічныя
– у СШ №№ 12, 34, 39; спартыўна-педагагічныя – у СШ №№ 26, 37; інжынерныя – у гімназіях
№№ 3, 4, 7, 9, СШ №№ 34, 38, 39, 40; аграрныя – у гімназіі № 1, СШ №№ 35, 39; ваенна-патрыятычныя
– у гімназіі № 3, СШ №№ 3, 11, 13, 38.
У рамках арганізацыі
прафарыентацыйнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе на II і III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі ў 18 УАСА функцыянуюць 40 класаў і 3 групы прафесійнай (выхаваўчай)
накіраванасці / 925 вучняў (2023/2024 навучальны год – 45 класаў і 3 групы/1078 вучняў), у тым ліку: пагранічнай накіраванасці
– 14 класаў і 3 групы/346 вучняў (гімназіі №№ 1, 9, СШ №№ 3, 11, 26, 33); ваенна-патрыятычнай накіраванасці – 12 класаў/261 вучняў (гімназія № 9, СШ №№ 12,
15, 19, 31, 35, 38, 39, 40); прававойнакіраванасці – 8 класаў/168 вучняў (гімназія № 3, СШ №№ 13, 15, 34,
41); мытняй накіраванасці
– 3 класа/76 вучняў (СШ № 13); МНСнакіраванасці – 2 класы/52 вучні (СШ № 33); налогавай накіраванасці – 1 клас/22 вучні (СШ № 13).
У 2024 годзе
заключылі 39 мэтавых дагавароў для навучання на педагагічных спецыяльнасцях ва ўстановах
вышэйшай (26) і сярэдняй спецыяльнай (13) адукацыі, што на 16 больш, чым у 2023
годзе.
Аб’яднанні па
інтарэсах ва УАСА наведвае 6961 вучань (-2530) (2023/2024 навучальны год –
9491, 2022/2023 навучальны год – 5467 вучняў, 2021/2022 навучальны год – 6056).
Ва УАСА раёна
функцыянуе 11 узорных калектываў: у гімназіі № 7 – 4, у СШ № 3 – 7.
Ва УАСА раёна
развіваецца музейная педагогіка. У 2024 годзе функцыянуе 21 музей (+1; у гімназіі
№ 9 – «Спадчыннікі героя-пагранічніка Ф.П.Кірычэнка») (2023 г. – 21, 2022, 2021
г. – 20, 10 музейных экспазіцый).
З 21 музея – 5
мемарыяльных (гімназія № 3, СШ №№ 3, 5, 11, 15); 4 краязнаўчыя (гімназія № 4,
СШ №№ 20, 26, 37); 3 этнаграфічныя (гімназія № 7, СШ №№ 3, 40); 4 ваенна-патрыятычныя
(гімназія № 9 (2), СШ №№ 33, 35); 2 гісторыка-краязнаўчыя (гімназія № 1); 1 ваенна-гістарычны
(СШ № 20); 1 культуралагічны (СШ № 38); 1 музей-лабараторыя навукова-тэхнічнага
профіля (СШ № 12).
У 7 УАСА (+2: гімназія
№ 9, СШ № 34) функцыянуюць школьныя бізнес-кампаніі: у гімназіях №№ 3, 7, 9, СШ
№№ 11, 26, 34, 35, у гімназіі № 1 – бізнес-каманда.
21 УАСА носяць імёны
герояў Вялікай Айчыннай вайны, Савецкага Саюза, выдатных і знакамітых землякоў.
Нягледзячы на
тое, што ў раёне толькі 2 установы спецыяльнай адукацыі (УДА №№ 5, 19), сетка
спецыяльнай адукацыі штогод пашыраецца.
У 2024 годзе на
базе УДА функцыянуе 48 (- 7) інтэграваных груп для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага
развіцця; адзін першы спецыяльны клас для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення
ў СШ № 33; адзін першы спецыяльны клас для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні
ў СШ № 12; адзін першы клас інтэграванага навучання і выхавання для
дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ў СШ № 41; пяты клас інтэграванага
навучання і выхавання для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні ў СШ № 39; пяты клас інтэграванага
навучання і выхавання для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ў СШ № 33; пяты
клас інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з цяжкімі парушэннямі
маўлення ў СШ № 41.
Усяго
функцыянуе 94 (+5) спецыяльных груп (УДА №№ 5, 19, 20, 23, 30, 31, 32, 38, 41,
46, 47, 53, 57, 58, 63, 65, 66, 68, 70, 71, 80, 82, 84, 86, 87, 88, 90, 91, 97,
98, 99, 100, 103, 105, 106, 107, 108, 109, 110, 112) і 16 ( - 2) спецыяльных
класаў (СШ № 12 (2), СШ № 26 (3), СШ № 33 (2), СШ № 34 (4), СШ № 39 (2),
41 (3); 48 інтэграваных груп для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
ва УДА№№ 20, 23, 27, 31, 35, 41, 42, 44, 46, 53, 58, 68, 69, 70, 75, 82, 84,
86, 87, 90, 100, 102, 105; 1 санаторная інтэграваная група ва УДА № 105;
21 (6 поўнай напаўняльнасці і 15 няпоўнай напаўняльнасці) класаў інтэграванага
навучання і выхавання ў СШ №№ 6 (3), 15 (2), 26 (1), 33 (1), 35 (2), 38 (7), 39
(1), 41 (4).
Группа для дзяцей
з аўтызмам функцыянуе ва УДА №№ 5, 65.
Задаволены запыты
законных прадстаўнікоў выхаванцаў на навучанне па спецыяльнай праграме дашкольнай
адукацыі на даму. Такую адукацыю атрымоўваюць 2 выхаванцы (УДА №№ 97,109).
Пункты карэкцыйна-педагагічнай
дапамогі створаны ў 51 УДА і 23 УАСА. Ахоплена спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай
дапамогай 6334/100% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: 3482 чалавекі
на ўзроўні дашкольнай адукацыі і 2853 чалавекі на ўзроўні агульнай сярэдняй
адукацыі.
Эфектыўнасць аказання
карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў 2024 годзе склала 55 %, што на 2,8 %
вышэй, чым у 2023 годзе (52,2 %).
Прымаюцца меры
для стварэння безбар’ернага асяроддзя для навучэнцаў з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця. У 64 установах адукацыі маецца ў наяўнасці да 3
элементаў даступнага асяроддзя, у 2 установах адукацыі – ад 4 да 6 элементаў даступнага
асяроддзя, у 11 установах адукацыі – больш за 6 элементаў даступнага асяроддзя.
У 2024/2025 навучальным
годзе эксперыментальныя праекты рэалізуюцца ў 3 установах адукацыі (СШ №№ 35,
41, УДА № 97); у рэалізацыі інавацыйных праектаў удзельнічаюць гімназіі №№ 1,
3, 7, СШ №№ 11, 12, 13, 15, 39, 41 (2 праекты), УДА № 58.
У 2024 годзе адкрыты
3 новыя раённыя рэсурсныя цэнтры на базах СШ №№ 11, 40, УДА № 102. Працягваюць
работу 13 раённых рэсурсных цэнтраў у гімназіі № 3, СШ №№ 3, 11, 12, 35, 38,
39, УДА №№ 70, 84, 86, 88, 103, 108. У 5 установах адукацыі (гімназіі №№ 3, 9,
СШ №№ 3, 26, 38) функцыянуюць абласныя цэнтры эфектыўных педагагічных
практык.