Главная / Новости города
23.05.2025

Палявы злёт «Выратавальнік 2025»


 З мэтай навучання школьнікаў навыкам правільных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага ў Гродне прайшоў штогадовы палявы злёт «Выратавальнік – 2025».

На працягу двух дзён на базе гімназіі №6 і школы №33 праходзілі спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў абласнога цэнтра. У праграму палявога злёту ўвайшлі конкурсы: «Намётавае мястэчка», «Баявое разгортванне», «Выдатны стрэлак». 

У ходзе спартыўных спаборніцтваў маладыя людзі паспрабавалі свае сілы ў ролі выратавальніка-пажарнага і праявілі сябе смелымі, рашучымі, цягавітымі і, што асабліва важна, гатовымі прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. 

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі каманды: 

у Ленінскім раёне:
1 месца – Гімназія №6 імя Ф.Э. Дзяржынскага г. Гродна;
2 месца – Сярэдняя школа № 27 імя У.У. Юртава г. Гродна;
3 месца – Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г. Ларыёнавай г. Гродна.

у Кастрычніцкім раёне:
1 месца – Сярэдняя школа № 33 імя Г.І.Абелеўскага г.Гродна;
2 месца – Сярэдняя школа № 37 г.Гродна.