Главная /
Новости города
23.05.2025
Палявы злёт «Выратавальнік 2025»
З мэтай навучання школьнікаў навыкам правільных
дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама
папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага ў Гродне прайшоў штогадовы
палявы злёт «Выратавальнік – 2025».
На працягу
двух дзён на базе гімназіі №6 і школы №33 праходзілі спаборніцтвы сярод юнакоў
і дзяўчат сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў абласнога цэнтра. У
праграму палявога злёту ўвайшлі конкурсы: «Намётавае мястэчка», «Баявое
разгортванне», «Выдатны стрэлак».
У ходзе
спартыўных спаборніцтваў маладыя людзі паспрабавалі свае сілы ў ролі
выратавальніка-пажарнага і праявілі сябе смелымі, рашучымі, цягавітымі і, што
асабліва важна, гатовымі прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
Па выніках
спаборніцтваў пераможцамі сталі каманды:
у Ленінскім
раёне: 1 месца – Гімназія №6 імя Ф.Э. Дзяржынскага г. Гродна; 2 месца – Сярэдняя школа № 27 імя У.У. Юртава г. Гродна; 3 месца – Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г. Ларыёнавай г. Гродна.
у
Кастрычніцкім раёне: 1 месца – Сярэдняя школа № 33 імя Г.І.Абелеўскага г.Гродна; 2 месца – Сярэдняя школа № 37 г.Гродна.