Галоўная /
Навiны рэгiёна
05.08.2026
Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме
Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам". Старшыня канцэрна Надзея Лазарэвіч наведала ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка", дзе азнаёмілася з ходам рэалізацыі вялікага інавацыйнага праекта па вытворчасці высокафункцыянальнай пражы новага пакалення. Тут будзе наладжаны выпуск многакампанентнай і аднакампанентнай пражы з асаблівымі ўласцівасцямі на аснове гібкіх тэхналогій. Увод аб'екта ў эксплуатацыю запланаваны да канца жніўня 2026 года, а выхад на праектную магутнасць - на верасень. Таксама Надзея Лазарэвіч азнаёмілася з бягучым вытворчым працэсам, ацаніла ўзровень загрузкі абсталявання, умовы працы і ход рэалізацыі інвестыцыйных праграм. Яна абмеркавала з адміністрацыяй фабрыкі сыравіннае забеспячэнне, пашырэнне рынкаў збыту і кадравы патэнцыял прадпрыемства.-0-