26.11.2025
У Беларусі намалацілі звыш 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі звыш 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча. "Паводле аператыўных даных на 26 лістапада, з палёў краіны намалочана 11 091 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2765 тыс. т, Брэсцкай - 2219 тыс. т, Гродзенскай - 2186 тыс. т, Гомельскай - 1442 тыс. т, Магілёўскай - 1401 тыс. т, Віцебскай - 1078 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2274 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,6 ц/га. Нарыхтавана льнотрасты 214 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,2 ц/га. Цукровых буракоў накапана 5964 тыс. т. На буракапрыёмныя пункты вывезена 85 працэнтаў ад накапаных буракоў, што складае 5089 тыс. т. Узарана пад зябліва 1336 тыс. га, што складае 93 працэнты ад плана ў памеры 1432 тыс. га.-0-