Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навiны рэгiёна
14.11.2024

Шэдэўры і артэфакты музея-запаведніка "Нясвіж" экспануюцца ў музеі-сядзібе Агінскага

14 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў Залессі экспануецца ўнікальная выстава, прысвечаная калекцыйнай і гістарычнай значнасці прадметаў, сабраных за 30 гадоў работы музея-запаведніка "Нясвіж", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі-сядзібе Агінскага. На выставе "Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка "Нясвіж", якая размясцілася ў летняй аранжарэі, прадстаўлены каштоўны фарфор, вырабы з мармуру і серабра, "загадкавыя" механізмы, музычныя інструменты, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і зброевага майстэрства, расказалі ў музеі. Унікальныя экспанаты з Нясвіжа цудоўна спалучаюцца з гравюрнымі работамі, прадметамі фалерыстыкі, мемарыяльнымі экспанатамі, мноствам гадзіннікаў і старадаўняй мэбляй вядомых майстроў, якімі славіцца Залессе, адзначылі ў музеі-сядзібе Агінскага.-0-