Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Навiны рэгiёна
11.08.2026

Праект па лічбавізацыі перасовачнага гандлю рэалізуюць у Беларусі

Праект па лічбавізацыі перасовачнага гандлю рэалізуюць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Ініцыятыва накіравана на выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні якаснага і бесперабойнага гандлёвага абслугоўвання жыхароў у вёсцы. Праект адобраны Саветам па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Новы функцыянал дапоўніць экасістэму сэрвісаў платформы "Разумны горад (рэгіён)". Сэрвіс, які распрацоўваецца, аўтаматызуе інфармаванне сельскіх жыхароў аб рабоце аўтакрам: карыстальніку будуць прыходзіць пуш-паведамленні аб запланаваным часе прыбыцця аўтакрамы, магчымых затрымках, новых маршрутах і змяненні раскладу руху. "Для дзяржавы гэта дае скразны кантроль захавання сацыяльных стандартаў у рэжыме рэальнага часу, аб'ектыўную ацэнку эфектыўнасці работы суб'ектаў гандлю ў вёсцы, гарантаваны ахоп усіх аддаленых населеных пунктаў. Для бізнесу - аўтаматычную пабудову і аптымізацыю лагістычных маршрутаў, мінімізацыю прастояў тэхнікі і скарачэнне халастога прабегу", - адзначылі ў Мінсувязі. Новы сэрвіс стане даступным для насельніцтва Гродзенскай вобласці ўжо да канца 2027 года, а пасля апрабацыі будзе маштабаваны на ўсю краіну.-0-