Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навiны рэгiёна
16.09.2025

Мінсельгасхарч: у краіне накапаны першы мільён тон цукровых буракоў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных на 15 верасня, у краіне накапаны першы мільён і чатыры тысячы тон цукровых буракоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі. Ураджайнасць 472 ц/га, што на 35,8 ц/га вышэй за мінулагоднюю, убраны 21 працэнт ад запланаваных плошчаў. Накапана ў Віцебскай вобласці 15 тыс. т, у Магілёўскай - 92 тыс. т., у Брэсцкай - 135 тыс. т, у Мінскай - 361 тыс. т, у Гродзенскай - 400 тыс. т. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці - 533 ц/га.-0-