Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навiны рэгiёна
03.04.2024

Дасье па элеменце "Культура беларускай дуды" накіравана ў ЮНЕСКА

Міністэрства культуры накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Культура беларускай дуды" ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства. Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала велізарная работа па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі. Дасье было падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды, якая бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, быў нададзены Міністэрствам культуры ў 2023 годзе.