Галоўная /
Навiны рэгiёна
21.10.2026
Амаль 700 тыс. тон бульбы накапана ў Беларусі
У Беларусі накапана 668 тыс. т бульбы, 3 млн 353 тыс. т цукровых буракоў і 114 тыс. т агародніны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Сярэдняя ўраджайнасць бульбы склала 333 ц/га, што на 25 ц/га вышэй за мінулагоднюю. У Мінскай вобласці атрымана 187 тыс. т, Магілёўскай - 155 тыс. т, Брэсцкай - 133 тыс. т, Гродзенскай - 75 тыс. т, Гомельскай - 71 тыс. т, Віцебскай - 47 тыс. т.
Цукровыя буракі ўбраны на 70 тыс. га, што складае 65% ад плана. Сярэдняя ўраджайнасць склала 478 ц/га. У Мінскай вобласці накапана 1 млн 252 тыс. т, Гродзенскай - 1 млн 142 тыс. т, Брэсцкай - 591 тыс. т, Магілёўскай - 318 тыс. т, Гомельскай - 30 тыс. т, Віцебскай - 20 тыс. т.
Ураджайнасць агародніны - 320 ц/га, што на 21 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Убрана 65% плошчаў.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 млн 209 тыс. т: у Мінскай - 2 млн 744 тыс. т, Гродзенскай - 2 млн 14 тыс. т, Брэсцкай - 1 млн 899 тыс. т, Магілёўскай - 1 млн 290 тыс. т, Гомельскай - 1 млн 216 тыс. т, Віцебскай - 1 млн 46 тыс. т.
Нарыхтавана сена 628 тыс. т (88% ад плана), сенажу - 12 млн 942 тыс. т (90% ад плана), сіласу - 16 млн 684 тыс. т (81% ад плана), травяных кармоў - 8 млн 502 тыс. т кармавых адзінак (84%). Кукуруза на сілас убрана з 84% плошчаў, што складае 820 тыс. га.
Паднята зябліва на плошчы 232 тыс. га, што складае 16% ад плана 1 млн 436 тыс. га.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 120 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 56% да плана.-0-