Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
26.04.2025

З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму

З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br462,58. У ведамстве адзначылі, што гэта на 3,3 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, якія дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2025 года. У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ.-0-