10.12.2024
У Мінпрацы растлумачылі, як зменіцца памер пенсій працуючым пенсіянерам з 1 студзеня 2025 года
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі БЕЛТА , як зменіцца памер пенсій працуючым пенсіянерам пасля зняцця абмежаванняў з 1 студзеня 2025 года. У Мінпрацы адказалі на пытанні па адной з самых чаканых мер 2025 года - зняцці абмежаванняў памеру пенсій працуючым пенсіянерам. Растлумачэнне далі ў форме адказаў на пытанні, якія часта задаюцца. Напрыклад, чалавек выйшаў на пенсію з каэфіцыентам 1,45. Згодна з заканадаўствам, сёння ён можа атрымліваць пенсію, прадаўжаючы працаваць, з каэфіцыентам не большым за 1,3. Толькі на работнікаў сельскай гаспадаркі распаўсюджваецца ўмова атрымання свайго каэфіцыента. Абмежавальная мера скарэкціравана ўказам кіраўніка дзяржавы. З 2025 года пенсія будзе поўнасцю выплачвацца, калі чалавек пенсійнага ўзросту прадаўжае працаваць. У некаторых пенсіянераў пенсіі вырастуць, адзначылі ў міністэрстве. Пры гэтым сума, якую цяпер недаатрымлівае работнік, у кожнага свая. У некаторых яна можа даходзіць нават да Br500. Для пераразліку пенсіі не трэба кудысьці звяртацца. Мера, звязаная са зняццем абмежавання памеру пенсіі, будзе рэалізавана ў аўтаматычным рэжыме. Калі ж каэфіцыент меншы за 1,3, то грамадзяне ўжо сёння атрымліваюць пенсію ў поўным памеры. Сума пенсійных выплат для іх застанецца нязменнай.-0-