Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
25.09.2024

Першы форум блогераў Беларусі збярэ больш за 150 прадстаўнікоў гэтай супольнасці з усёй краіны

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" збярэ больш за 150 прадстаўнікоў блогерскай супольнасці з усёй краіны. Аб гэтым  БЕЛТА паведамілі  ў Міністэрстве інфармацыі. 27-28 верасня ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ўпершыню пройдзе форум блогераў, праграма якога насычана тэарэтычным і практычным кейсамі, наведваннем знакавых мясцін і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальнымі сустрэчамі з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыяй дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Арганізатары форуму - Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам". Інфармацыйныя партнёры - Белтэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Рэспубліцы Беларусь, інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Мінская праўда".-0-