Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
22.04.2024

Новае кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовая вертыкаль. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Масляка Сяргея Міхайлавіча - міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Каваленку Яўгена Іосіфавіча - міністрам юстыцыі; Маргунову Алену Міхайлаўну - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Стэльмашка Алега Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (сацыяльная сфера); Бурмістрава Ігара Паўлавіча - старшынёй Наваполацкага гарвыканкама; Кадргулава Дзмітрыя Рафаэльевіча - старшынёй Бераставіцкага райвыканкама; Мядзвецкаса Сяргея Тадэвушавіча - старшынёй Астравецкага райвыканкама; Жураўлёва Аляксея Анатольевіча - старшынёй Глускага райвыканкама; Максачова Вячаслава Мікалаевіча - старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама; Васючэнкі Аляксея Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля;  Болтрыка Андрэя Георгіевіча - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна; Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча - першым намеснікам міністра замежных спраў; Горбіча Юрыя Леанідавіча - першым намеснікам міністра аховы здароўя; Старавойтава Аляксандра Генадзьевіча - намеснікам міністра аховы здароўя; Нячай Святланы Уладзіміраўны - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі; Рыбаключавай Вольгі Зайніеўны - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі. -0-