Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
12.11.2025

Некалькі дзяржпраграм скарэкціраваны ў Беларусі. Што змянілася?

Урадам унесены карэкціроўкі ў дзяржпраграмы "Фізічная культура і спорт" на 2021-2025 гады і "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакументам удакладнены аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў у 2025 годзе. Пашыраны пералік мерапрыемстваў будаўніцтва (рэканструкцыі, мадэрнізацыі) спартыўных збудаванняў. Ён дапоўнены 10 новымі мерапрыемствамі. У іх ліку будаўніцтва басейна ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, міні-футбольнага поля ў Ваўкавыску, спартыўнай залы ў Воранаве, спартыўна-аздараўленчага комплексу ў Заслаўі, рэканструкцыя стадыёна ў Белаазёрску і Слоніме, біятлоннай трасы ў Капылі.-0-