Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
23.02.2024

Лукашэнка: мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія з гонарам выконвалі воінскі абавязак

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы стаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. "Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты", - адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Узброеныя Сілы валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе аховы Айчыны сапраўды ўсенародны характар. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне. Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!   Дарагія суайчыннікі!   Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.   Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яскрава лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы стаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы ўдзячнасці нашым дарагім ветэранам.   Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.   Упэўнены, што нашы Узброеныя Сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе аховы Айчыны сапраўды ўсенародны характар.   Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.   Аляксандр Лукашэнка 23 лютага 2024 года.-0-