Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны рэспублiкi
27.02.2023

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у сакавіку, расказалі ў Мінпрацы

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у сакавіку, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны. У адпаведнасці з вытворчым календаром у сакавіку ў беларусаў будзе 21 рабочы і адзін перадсвяточны дзень (7 сакавіка) для пяцідзённага рабочага тыдня і 25 рабочых і адзін перадсвяточны дзень - для шасцідзённага. 8 сакавіка ў Беларусі святкуюць Дзень жанчын - гэта дата ў рэспубліцы прызнана афіцыйным выхадным. Разліковая норма рабочага часу ў першым месяцы вясны пры 40-гадзінным рабочым тыдні для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю складзе 175 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 173 гадзіны. Разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 67 ад 2 лістапада 2022 года "Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2023 год".-0- Новости Беларуси (БЕЛТА)