17.02.2023
Абласны конкурс прафесійнага майстэрства праходзіць у Гродне
Абласны конкурс прафесійнага майстэрства па кампетэнцыях "Кузаўны рамонт", "Аўтамабільныя тэхналогіі" і "Электрамантаж" праходзіць у Гродне. Удзел у конкурсе прынялі маладыя людзі з розных куткоў Гродзенскай вобласці - Воранава, Іўе, Шчучын, Гродна, навучэнцы і студэнты профільных спецыяльнасцей. За ходам конкурсу сочаць эксперты з арганізацый Гродна - "Гроднаэнерга", сэрвісу Skoda, "Гроднааўтасервіса", СТА "Флагман". Пераможцаў чакае гонар прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства.
На здымку: удзельнік конкурсу Дзмітрый Нарута.
https://blr.belta.by/photonews/view/ablasny-konkurs-prafesijnaga-majsterstva-prahodzits-u-grodne-18320/