05.11.2024
У гімназіі імя Мітрапаліта Філарэта ў Гродне адкрылі абноўлены стадыён
5 кастрычніка ў гімназіі нумар 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Гродна адкрылі абноўлены спартыўны стадыён, прызначаны для больш як дзесяці відаў спартыўных дысцыплін. На аб'екце размешчаны футбольнае поле са штучным пакрыццём, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі, бегавая дарожка з удасканаленым пакрыццём, пляцоўка для стрытбола, трэнажорная пляцоўка, яма для скачкоў у даўжыню. На здымку: на абноўленым стадыёне.