Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна
Галоўная / Беларуская версiя / Навіны горада
25.02.2025

"Мода. Натхняць. Вылучацца. Марыць". У Гродне прэзентавалі выставу старадаўніх сукенак і аксесуараў

25 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне прэзентавалі выставу старадаўніх сукенак і аксесуараў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Як расказалі ва ўстанове культуры, на выставе прадставілі жаночае ўбранне сярэдзіны ХІХ - канца XX стагоддзя, знакавыя ўзоры аксесуараў, парфумерыі, касметыкі сусветных і айчынных вытворцаў. Калекцыя ўключае больш за 700 прадметаў музейнага значэння, сярод якіх "залатая" прыдворная сукенка канца XIX стагоддзя, колье 1970-х як адлюстраванне ўсеагульнага захаплення скарбамі з грабніцы Тутанхамона, упрыгажэнні ад моднага дызайнера Хэці Карнэгі, натхнёнай мастацтвам старажытных цывілізацый Мексікі, і шмат іншых прадметаў, гатовых да дыялогу з сучаснікамі і стваральнікамі сённяшняй эпохі. У музеі адзначылі, што выстава "Мода. Натхняць. Вылучацца. Марыць" сабрана з экспанатаў прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай. Таксама на выставе прадстаўлены прадметы ХІХ - пачатку XX стагоддзя з калекцыі музея гісторыі рэлігіі: жывапіс, мастацкія вырабы з фарфору і металу, старадаўняя мэбля, што дэманструецца наведвальнікам упершыню. Як падкрэслілі ў музеі, экспазіцыя акунае наведвальнікаў у гісторыю мінулых стагоддзяў, знаёміць іх з культурнымі традыцыямі розных краін. Праз адзенне, прадметы і рэчы, якімі карыстаўся чалавек на працяну стагоддзяў, раскрываецца гістарычны шлях грамадства, развіццё этычных норм паводзін і пачуцця хараства. Наведаць выставу можна да 17 мая.-0-