Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Гродне прадставілі новага старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці

23.03.2026
У Гродне прадставілі новага старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці

23 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне кіруючаму складу рэгіёна прадставілі новага старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксея Іглікава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка ўзгадніў Аляксея Іглікава на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. Раней Аляксей Іглікаў узначальваў КДК Гомельскай вобласці.

Новага кіраўніка ў рэгіёне прадставіў намеснік старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Станіслаў Наркевіч.

На гэтай пасадзе Аляксей Іглікаў змяніў Анатоля Дарожку, які цяпер кіруе КДК Мінскай вобласці.-0-

 

© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2026.