Свята яднання народаў на беларускай зямлі. У чым унікальнасць фестывалю нацыянальных культур у Гродне
19.03.2026
Фестываль нацыянальных культур у Гродне за гады існавання набыў выдатныя традыцыі, галоўная з іх - гэта традыцыя адзінства. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі "Аб правядзенні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне" сказаў загадчык сектара па справах нацыянальнасцей апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Дзмітрый Карабіцкі,
перадае карэспандэнт БЕЛТА."Фестываль па праву заняў дастойнае месца сярод аўтарытэтных рэспубліканскіх культурных падзей Беларусі і набыў непаўторную адметнасць і выдатныя традыцыі, галоўная з якіх - традыцыя адзінства. Дастаткова зірнуць на лічбы, каб зразумець, які вялікі шлях пройдзены. Калі ў 1996 годзе ў фестывалі прымалі ўдзел 11 нацыянальнасцей, то сёння ўжо больш за 40. Геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам пашыраецца, і гэта з'яўляецца пацвярджэннем таго, што на шматнацыянальнай беларускай зямлі пануюць мір і згода", - сказаў Дзмітрый Карабіцкі.
Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы двум важнейшым фактарам. "Па-першае, высокай самасвядомасці беларускага народа, якая фарміравалася стагоддзямі. Па-другое, мудрай і ўзважанай нацыянальнай палітыцы нашай дзяржавы. У многім усёй гэтай сітуацыі мы абавязаны кіраўніку нашай дзяржавы, які традыцыйна накіроўвае сваё прывітанне ўдзельнікам і гасцям фестывалю, што сведчыць аб яго высокім статусе і аб асабістай увазе Прэзідэнта да пытанняў міжнацыянальнай згоды", - адзначыў спікер.
"Беларусь можа па праву служыць прыкладам таго, як будаваць агульны дом для розных рэлігій і нацыянальнасцей. Тут пражываюць прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей і дзейнічаюць 25 рэлігійных канфесій і напрамкаў. На працягу 30 гадоў у нашай краіне праводзіцца сістэмная этнаканфесійная палітыка, пабудаваная на прынцыпах павагі, добрасуседства і міралюбнасці. Якравы прыклад таго - работа кансультатыўна-міжэтнічнага савета, які дзейнічае пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей з 2006 года. На яго пасяджэннях прадстаўнікі дыяспар абмяркоўваюць надзённыя пытанні, плануюць сумесную работу, удзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Культурная прастора", - сказаў Дзмітрый Карабіцкі.
Беларусь не проста дэкларуе, але рэальна забяспечвае захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай шматнацыянальнай спадчыны. У рамках дзяржаўнай праграмы "Культурная прастора" на 2026-2030 гады ўжо закладзена фінансаванне, якое дасць магчымасць і ў далейшым дапамагаць нацыянальна-грамадскім культурным аб'яднанням.
"Адно з галоўных багаццяў дзяржавы - людзі, якія беражліва захоўваюць сваю культуру, мову і перадаюць іх дзецям, якія ўжо нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта дае магчымасць усяму беларускаму народу пазнаёміцца з непаўторнымі культурамі і звычаямі гэтых народаў. Яны ўносяць асаблівы каларыт у жыццё, значна ўзбагачаючы агульныя традыцыі Беларусі", - падкрэсліў загадчык сектара.
Паводле слоў Дзмітрыя Карабіцкага, маючы адбыцца фестываль асаблівы: "Гэта галоўнае свята для нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў і ўсіх тых, хто з захапленнем і адкрытым сэрцам прыходзіць на яго. Гэта незвычайнае свята па сваёй прыгажосці, яднанні народаў на беларускай зямлі".-0-
© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2026.