Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сапёрная справа, інжынерная падрыхтоўка. У вучэбным цэнтры Інстытута пагранслужбы завяршаецца збор ваеннаабавязаных

26.04.2025
Сапёрная справа, інжынерная падрыхтоўка. У вучэбным цэнтры Інстытута пагранслужбы завяршаецца збор ваеннаабавязаных
Фота ДПК
На базе вучэбнага цэнтра Інстытута пагранслужбы ў Смаргонскім раёне завяршаецца ваенны збор. Ваеннаабавязаных вучаць па спецыяльнасці "сапёр" у інтарэсах тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДПК.

Збор праходзіць з 8 па 25 красавіка. Для падрыхтоўкі ў вучэбны цэнтр прыбылі 40 чалавек з усёй Беларусі. Яны ўдасканальвалі атрыманыя ў час тэрміновай службы веды і вучыліся новай спецыяльнасці.

Ваеннаабавязаны Ягор Бандарэнка адзначыў, што тэрміновую службу праходзіў у Полацкім пагранатрадзе на заставе імя чырвонаармейца Мікалая Хахлова. Пасля яе завяршэння працуе на "Нафтане". Ён расказаў, што з першых дзён збору яго ўзвод атрымліваў тэарэтычныя веды, а ўжо сёння праводзяцца практычныя заняткі па сапёрнай справе. На прадпрыемстве да навіны аб зборах спецыяліста паставіліся з разуменнем. Тым больш адрыў ад работы кароткатэрміновы. "Зборы, я думаю, патрэбны, таму што неабходна абнаўляць нашы навыкі, успамінаць ваенную справу і быць гатовым абараняць сваю краіну", - дадаў Ягор Бандарэнка.

Начальнік аддзела баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Інстытута пагранічнай службы падпалкоўнік Уладзімір Кармазін расказаў, што для навучання прыцягваюцца людзі, якія ўжо мелі вопыт службы. З імі праводзяцца заняткі па сапёрнай справе, ваенна-медыцынскай, інжынернай падрыхтоўцы і іншых дысцыплінах. "Мэта падрыхтоўкі рэзервістаў заключаецца ў павышэнні магчымасцей злучэнняў і воінскіх часцей пры выкананні задач па прызначэнні шляхам прыцягнення гэтых спецыялістаў", - адзначыў ён.-0-
© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2025.