Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Духмяна, смачна і гасцінна. Каравай-фэст "Бацькава булка" чацвёрты раз сабраў гасцей

18.08.2025
Духмяна, смачна і гасцінна. Каравай-фэст
Каравай-фэст "Бацькава булка" чацвёрты раз сабраў гасцей. Духмянае, смачнае і па-сапраўднаму любімае ўсімі свята па традыцыі прыняла Свіслач. Карэспандэнты БЕЛТА акунуліся ў атмасферу свята.

Галоўная гераіня каравай-фэсту - свіслацкая пляцёнка. Ідэя правядзення свята звязана непасрэдна з наведваннем Свіслацкага раёна Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Ён пабываў у пякарні, пакаштаваў свіслацкую пляцёнку і па заслугах ацаніў яе смак. Булка да гэтага часу робіцца па любімай з савецкіх часоў рэцэптуры.

Адзін з галоўных экспанатаў на свяце - каравай вагой 100 кг.

Непадалёк - вялізны зубр з 20 кг абаранкаў і 10 кг сушак. "Зубр - сімвал Беларусі", - адзначыла дырэктар філіяла "Лідскі хлебазавод" ААТ "Гроднахлебпрам" Жанна Шабухова.

Рукамі лідскіх майстроў выраблены і макет штурму Рэйхстага.

Свята аб'ядноўвае пекараў з розных куткоў краіны. Кожны з іх прывозіць свае ўнікальныя рэцэпты і вырабы, у якія ўкладвае душу. Так, традыцыі выпечкі паўлаўскіх караваяў прэзентуюць жыхаркі Слонімскага раёна, традыцыя выпечкі з'яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Каравай-фэст не толькі хлебасольны, але і відовішчны. Упершыню ў гэтым годзе на полі побач з райцэнтрам разгарнуліся баталіі, у якіх выбіраецца лепшы вадзіцель трактара. Трактар-трыял аб'яднаў больш за 10 удзельнікаў, якія паказвалі сваё майстэрства ваджэння ў экстрэмальных умовах.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў пасля старту спаборніцтваў і ўручэння аднаму з перадавікоў жніва Свіслацкага раёна ключоў ад новенькага трактара, навінка фестывалю павінна парадаваць і здзівіць гасцей. Ва ўдзельнікаў - хвіліна славы, ім ёсць што паказаць. Фестываль удаўся, шмат гасцей з усіх рэгіёнаў".

Насычанае свята і музыкай, і спортам.

Падрабязней

© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2025.