Устаноўлены гранічны памер расходаў на вядзенне справы па добраахвотным страхаванні накапляльнай пенсіі на 2026 год
16.12.2026
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам устаноўлены гранічны памер расходаў на вядзенне справы па добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі на 2026 год,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Прадугледжваецца ўстанаўленне гранічнага памеру расходаў страхавой арганізацыі на 2026 год на ўзроўні 5,7 працэнта ад сумы страхавых узносаў па гэтым відзе страхавання (у 2025 годзе складаў 6 працэнтаў).
Пастанова падрыхтавана ў мэтах рэалізацыі нормы ўказа ад 27 верасня 2021 года нумар 367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі".-0-
© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2026.