Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Урад вызначыў пералік праектаў дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця да 2030 года

18.02.2026
Урад вызначыў пералік праектаў дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця да 2030 года

Урадам вызначаны пералікі рэспубліканскіх праектаў дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады і мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя 42 буйных інавацыйных праектаў у розных галінах: ствараюцца вытворчасці айчыннай бытавой тэхнікі, энерганасычаных трактароў, аўтобусаў, лесанарыхтоўчых машын і маніпулятараў для лесанарыхтоўчай тэхнікі, інавацыйных лекавых і ветэрынарных прэпаратаў, іншыя.

Таксама ў 2026-2030 гадах будуць выконвацца 10 мерапрыемстваў па развіцці навукова-тэхналагічных паркаў, у тым ліку такіх буйных, як Мінскі гарадскі тэхнапарк і Брэсцкі абласны тэхнапарк.

Акрамя таго, пастановай да кожнага заказчыка дзяржаўнай праграмы даводзяцца мэтавыя значэнні паказчыкаў інавацыйнага развіцця, у тым ліку па ўдзельнай вазе інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці, экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі і іншых паказчыках.

Агульны аб'ём фінансавання інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў на пяцігодку складае каля 1,3 млрд бел. руб., з іх больш за 77 працэнтаў (995,6 млн бел. руб.) - бюджэтныя сродкі.

На працягу ўсяго пяцігадовага перыяду праграма будзе дапаўняцца новымі праектамі і мерапрыемствамі, якія маюць найважнейшае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.-0-

© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2026.