Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі

11.12.2024
Лукашэнка падпісаў закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакумент уключаны нормы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны вучняў, маладых спецыялістаў і сацыяльна слабаабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб'ектаў адукацыйных адносін.

У прыватнасці, урад надзяляецца паўнамоцтвамі на пераразмеркаванне і перанакіраванне на работу маладых спецыялістаў, прадастаўленне ім дадатковых сацыяльных гарантый, а мясцовыя органы ўлады - на арганізацыю бясплатнай перавозкі вучняў у межах населеных пунктаў да месцаў правядзення адукацыйных, спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў.

Школам, размешчаным у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах, прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць падрыхтоўку вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў і самаходных машын.

Пералік дзяцей, якія маюць пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-інтэрнаты, дапоўнены катэгорыяй "дзеці-інваліды" да 18 гадоў у мэтах іх сацыяльнай падтрымкі.

Права на атрыманне гранта на падрыхтоўку да паступлення ў беларускія ўстановы адукацыі прадастаўлена іншаземцам.

У лік педагагічных работнікаў уключаны прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі ў мэтах павышэння іх статусу.

Замацавана патрабаванне да вучняў школ прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні.

Законам прадугледжаны таксама іншыя нормы, якія карэкціруюць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзеючага кодэкса.-0-
© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2024.