Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічыліся ў Беларусі з 1 жніўня

01.08.2025
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічыліся ў Беларусі з 1 жніўня
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня павялічыліся дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 жніўня 2025 года па 31 студзеня 2026 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе: на першае дзіця - Br931,91, на другое і наступных дзяцей - Br1065,04, на дзіця-інваліда - Br1198,17.

У прэс-службе адзначылі, што памеры дапамогі выраслі на 8,2 працэнта.-0-
© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2025.