Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўніцтва адміністрацыі


Кіраўнік адміністрацыі – Кулеша Зоя Вацлаваўна

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна (далей – адміністрацыя раёна).

Вядзе пытанні: рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, выканання каштарыса расходаў адміністрацыі раёна.

Курыруе работу:
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі раёна;
- упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі раёна;
- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці адміністрацыі раёна.

Кіруе:
- камісіяй па атэстацыі дзяржаўных грамадзянскіх служачых, работнікаў, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне адміністрацыі раёна, і кіраўніка дзяржаўнай арганізацыі;
- раённай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва;
- камісіяй адміністрацыі раёна па процідзеянні карупцыі.




Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі – Міхальчанка Алег Анатольевіч

Вядзе пытанні: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, утрымання і рамонту жыллёвага фонду, вулічна-дарожнай сеткі, добраўпарадкавання, азелянення і санітарнага стану тэрыторыі раёна; інжынерных камунікацый; падрыхтоўкі аб’ектаў раёна і жылога фонду да ацяпляльнага сезона; рэалізацыі жыллёвай праграмы ў раёне, у тым ліку індывідуальнай забудовы жылля, дзейнасці жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, таварыстваў уласнікаў, гаражных спажывецкіх кааператываў.

Курыруе работу:
- унітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства  Кастрычніцкага раёна г. Гродна;
- аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання  адміністрацыі раёна; - аддзела па ўліку і размеркаванні жылля адміністрацыі раёна.

Кіруе камісіямі:
- па падрыхтоўцы аб’ектаў раёна да работы ў ацяпляльны перыяд;
- грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях;
- па кансервацыі не завершаных будаўніцтвам і прыёме ў эксплуатацыю завершаных будаўніцтвам жылых дамоў і іншых аб’ектаў;
- па абследаванні стану жыллёвага фонду;
- па санітарным утрыманні раёна;
- па ацэнцы кошту і прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- па зніжэнні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі;
- па самавольных пабудовах;
- па пытаннях выкарыстання капітальных пабудоў і змянення назначэння капітальных пабудоў;
- па ўзгадненні кандыдатур на пасаду старшыні праўлення таварыства ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў;
- конкурснай па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
- па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.



Намеснік кіраўніка адміністрацыі – Паўловіч Алена Сяргееўна

Вядзе пытанні: эканамічнай палітыкі, агульнай стратэгіі і галоўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на сярэднетэрміновую, кароткатэрміновую перспектыву і бягучы перыяд, работы арганізацый прамысловага комплексу раёна ўсіх форм уласнасці (за выключэннем паліўна-энергетычных пытанняў), навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, функцыянавання суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці, уключаючы рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, рэалізацыі палітыкі па падтрымцы прадпрымальніцтва, дзяржаўнай рэгістрацыі (спынення дзейнасці) грамадзян у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і некамерцыйных арганізацый, збору і перапрацоўкі лому чорных і каляровых металаў (акрамя другаснай сыравіны і бытавых адходаў), аналізу і ацэнкі дзейнасці рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», размешчаных на тэрыторыі раёна. Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем дзяржаўных праграм па курыруемых напрамках дзейнасці.

Курыруе работу аддзела эканомікі адміністрацыі раёна.



Намеснік кіраўніка адміністрацыі – Грыцкевіч Жанна Анатольеўна

Вядзе пытанні: сацыяльнай сферы, ідэалогіі, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, арганізацыі вольнага часу  насельніцтва, правядзення раённых свят і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў у раёне, сацыяльна-працоўнай сферы (сямейнай палітыкі, сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнай і сацыяльнай падтрымкі, пенсійнага забеспячэння), дзяржаўнай абароны дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, прафілактыкі і папярэджання правапарушэнняў, узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, правядзення выбараў, рэферэндумаў.

Курыруе работу:
- аддзела адукацыі адміністрацыі раёна;
- аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі раёна;
- упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі раёна;
- дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Кастрычніцкага раёна г. Гродна».

Кіруе камісіямі:
- па справах непаўналетніх адміністрацыі раёна;
- па аказанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
- па аказанні сацыяльнай падтрымкі ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі  грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; - наглядальнай пры адміністрацыі раёна;
- па разглядзе кандыдатур шматдзетных маці для ўзнагароджання ордэнам Маці;
- міжведамаснай аб парадку прыняцця рашэнняў аб немагчымасці ўсялення ў жылыя памяшканні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; - міжведамаснай для арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем ва ўстановах адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна;
- для разгляду пытанняў аказання сацыяльных паслуг на падставе дагавора пажыццёвага ўтрымання.

Узначальвае:
- штаб добраахвотных дружын раёна;
- рабочую групу па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці наглядальных камісій па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання нядобранадзейных і іншых катэгорый грамадзян Кастрычніцкага раёна г. Гродна;
- раённы каардынацыйны савет па пытаннях апекі і папячыцельства над паўналетнімі асобамі;
- раённы каардынацыйны савет суб’ектаў прафілактыкі;
- раённы міжведамасны савет па аказанні дапамогі пацярпелым ад дамашняга насілля.
Забяспечвае выкананне мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных галін. Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем дзяржаўных праграм па курыруемых напрамках дзейнасці.



Кіраўнік спраў адміністрацыі раёна – Мірановіч Ірына Чаславаўна


Вядзе пытанні: удасканалення форм і метадаў дзейнасці адміністрацыі раёна, планавання і рэгламенту работы адміністрацыі раёна, падрыхтоўкі пасяджэнняў адміністрацыі раёна, работы са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, насельніцтвам па заяўным прынцыпе «адно акно», арганізацыі работы па забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, правіл унутранага працоўнага распарадку і працоўнай дысцыпліны ў адміністрацыі раёна;
справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў; матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння работы адміністрацыі раёна, утрымання і эксплуатацыі будынкаў адміністрацыі раёна.

Курыруе работу:
- аддзела загса адміністрацыі раёна;
- юрыдычнага аддзела адміністрацыі раёна;
- аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі раёна;
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі раёна (у частцы  арганізацыйных пытанняў адміністрацыі).
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва арганізацыяй работы і каардынацыяй дзейнасці службы «адно акно».

Кіруе камісіямі:
- адміністрацыйнай пры адміністрацыі раёна;
- экспертнай (па правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, адборы іх на пастаяннае захоўванне і знішчэнне);
- па апрыходаванні і спісанні матэрыяльных каштоўнасцей;

- па ўстанаўленні грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый; - аб правядзенні інвентарызацыі асноўных сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцей, грашовых сродкаў, бланкаў строгай справаздачнасці, каштоўных металаў, дагаворных абавязацельстваў па праверцы стану работы з дакументамі абмежаванага распаўсюджвання; - па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння работнікаў адміністрацыі раёна.

Узначальвае міжведамасную рабочую групу адміністрацыі раёна (па вывучэнні стану работы з насельніцтвам).

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».


© Адмiнiстрацыя Кастрычнiцкага раёна г. Гродна, 2026.